Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік былы сьледчы. Ён панёс скаргу на зьбіцьцё АМАПам суседзяў у падʼезьдзе


Сябры Аляксандра Шагава, былога сьледчага Першамайскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту, кажуць, што ён ня выйшаў на сувязь пасьля таго, як панёс скаргу ў Першамайскае РУУС.

Каля 14-й гадзіны 18 жніўня Аляксандар Шагаў панёс калектыўную скаргу з патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне жорсткага зьбіцьця жыхароў пад’езду супрацоўнікамі АМАПу.

Жыхары таксама патрабавалі сустрэчы зь міліцэйскім кіраўніцтвам. Каля будынку Шагава чакалі каля ста чалавек. Да вечара ўчорашняга дня сябры да яго не змаглі датэлефанавацца.

«Ён учора прыходзіў, падаў скаргу і выйшаў. Але пазьней прыйшлі яго, магчыма, сябры, якія спыталіся, што Шагаў зайшоў і ня выйшаў, яго няма. І ім у РУУС паказалі відэа, як ён заходзіў, падаў скаргу і выйшаў. Ён не ў міліцыі», — сказала афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч.

Тэлефоны прэс-службы Сьледчага камітэту недаступныя для камэнтароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG