Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 25 працаўнікоў Менскага маторнага заводу патрабуюць пісаць тлумачэньні, чаму яны сёньня не былі на працы


АМАП каля прахадной МТЗ
АМАП каля прахадной МТЗ

Гэтыя працаўнікі сёньня раніцай прыйшлі да прахадной МТЗ і стаялі там разам зь іншымі рабочымі прыкладна гадзіну, пакуль не зьявіўся АМАП і не адагнаў людзей ад прахадной.

11-ы дзень пратэстаў. Людзей, якія раніцай прыйшлі падтрымаць страйкоўцаў на МТЗ, сустрэў АМАП

Пра гэта паведаміў працаўнік маторнага заводу Андрусь Комлік-Ямацін. Зь ягоных словаў, каля МТЗ разам з людзьмі, якія прыйшлі падтрымаць страйк рабочых, былі каля 500 чалавек, некатрыя былі затрыманыя АМАПам.

Прэсавая служба МУС пакуль не давала камэнтару да падзеяў каля МТЗ.

«Сачыце за тэлеграм-каналам МУС», — сказала прэсавы сакратар Вольга Чамаданава.

Тэлефон лідэра страйкаму МТЗ Сяргея Дылеўскага недасяжны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG