Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП у сераду раніцай разагнаў людзей каля прахадной МТЗ. ФОТА


Каля прахадной Менскага трактарнага заводу ў сераду раніцай АМАП разганяў людзей, якія прыйшлі падтрымаць рабочых, паведамляе TUT. by.

11-ы дзень пратэстаў. Людзей, якія раніцай прыйшлі падтрымаць страйкоўцаў на МТЗ, сустрэў АМАП

Там былі працаўнікі МТЗ, якія напярэдадні напісалі заявы на адпачынкі за свой кошт, а сёньня не змаглі трапіць на тэрыторыю прадпрыемства з прычыны заблякаваных пропускаў.

Каля МТЗ былі таксама рабочыя Менскага маторнага заводу, якія прыйшлі падтрымаць калег, і іншыя неабыякавыя людзі.

Цяпер каля прахадной знаходзіцца АМАП. Ён разагнаў тых, хто сабраўся. Пазьней людзі зноў сабраліся каля заводу, але сілавікі зноў не дазволілі ім там знаходзіцца.

Фота TUT.by
Фота TUT.by

Фота TUT.by
Фота TUT.by

Пазьней зьявілася афіцыйнае тлумачэньне МУС:

«Сёньня раніцай, 19 жніўня, каля прахадной сталічнага завода „МТЗ“ адбылося несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Яго ўдзельнікі перашкаджалі завадчанам прайсьці на працу. На месца прыбылі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, папярэдзілі сабраных аб парушэньні заканадаўства і папрасілі разысьціся. Асобныя грамадзяне не прыслухаліся да заклікаў. Для спыненьня супрацьпраўных дзеяньняў міліцыянты адціснулі натоўп і затрымалі дваіх самых актыўных удзельнікаў мерапрыемства. Адзін з іх аказаўся непрацуючым жыхаром Ваўкавыска.

У дачыненьні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэньні будуць накіраваныя ў суд».

Учора ў тэлеграм-каналах распаўсюджвалася паведамленьне, каб неабыякавыя людзі на 6.30 прыйшлі да прахадной МТЗ і падтрымалі рабочых прадпрыемства, а ў часе абеду — іншыя прадпрыемствы, што страйкуюць.

Сёньня рабочыя МТЗ, якія ўчора паволе дамоўленасьці з генэральным дырэктарам напісалі заявы на адпачынкі за свой кошт, не змаглі трапіць на тэрыторыю заводу. Ім заблякавалі пропускі. Пры гэтым іншых рабочых, якія не пісалі заявы на адпачынкі, без праблемаў прапускалі на завод.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG