Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка працаўнікоў МТЗ вырашыла працягваць страйк


Страйк на трактарным заводзе, 18 жніўня 2020 г.
Страйк на трактарным заводзе, 18 жніўня 2020 г.

Сябра страйкаму Сяргей Далеўскі назваў сытуацыю са страйкам складанай. Паводле яго, падтрымаць страйк нават пад пагрозай звальненьня гатовыя толькі 200–250 работнікаў, іншыя вагаюцца.

«Заводзкія юрысты пераконваюць, што мы незаконна страйкуем, маем права на страйк толькі праз 2 тыдні пасьля падачы заявы. Таму на сходзе з удзелам генэральнага дырэктара прынялі кампраміснае рашэньне: хто хоча далей страйкаваць, выходзяць на тыдзень у адміністрацыйны адпачынак за свой кошт. Цяпер людзі пішуць такія заявы. Мы выйдзем з прахадной пасьля 15.20, і тады будзе зразумела, колькі нас», — сказаў Сяргей Дылеўскі.

Сяргей Дылеўскі
Сяргей Дылеўскі

Генэральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк сказаў Свабодзе, што «нікога з страйкоўцаў ня звольнілі». Людзям, якія сабраліся на вуліцы перад галоўнай прахадной, гендырэктар сказаў «сыходзіць і не замінаць працаваць заводу».

На пляцоўцы каля МТЗ цяпер некалькі соцень чалавек. Яны выгукаюць «Адзін за ўсіх, усе за аднаго», «МТЗ», «Не здавайцеся» і вітаюць тых, хто выходзіць з заводу, авацыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG