Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы вас, „твари“, перавыхоўваем» — каардынатар «Адкрытай Расеі» пра катаваньні ў менскім ізалятары


Арцём Важанкоў
Арцём Важанкоў

Каардынатара грамадзкай арганізацыі «Адкрытая Расея» Арцёма Важанкова вызвалілі зь ізалятара ў Беларусі, і ён вярнуўся ў Расею. Важанкова затрымалі 11 жніўня ў Менску падчас акцый пратэстаў, некалькі дзён нікому не было вядома яго месцазнаходжаньне.

Паводле яго адваката, Важанкоў застаецца падазраваным ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Па вяртаньні ў Расею Важанкоў даў інтэрвію «Натоящему времени».

— Зьбіцьцё, гвалт і катаваньні былі з боку АМАПу пры затрыманьні і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. ...Білі, малацілі дубінкамі — тэлескапічнымі дубінкамі. Акрамя ўсяго іншага, ставілі на калені на бэтонную падлогу, прымушалі трымаць галаву дакранутай да падлогі і стаяць такім чынам дзьве гадзіны. Дранцьвее наогул усё цела, людзі рэальна стагналі ад болю. У першы дзень наогул не давалі вады, не выпускалі ў прыбіральню і прыходзілі ў гэтую закрытую тэрыторыю пабіць часам. Проста так, для задавальненьня. Яны сказалі: «Мы вас такім чынам, „твари“, перавыхоўваем». Мы ўвесь час былі ў позе «твар у падлогу».

Было страшна не калі бачыў, а калі чуў. Ноччу за вокнамі ў гэтым самым Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў проста чулася чалавечае выцьцё, крыкі, стогны. Людзей катавалі. Мы яшчэ ня так моцна атрымалі. У камэры, дзе я сядзеў, быў чалавек, да якога ўжывалі такія катаваньні, як «ластаўка», і значна больш жорстка білі. Пускалі па калідоры — гэта калі па калідоры ідзе голы чалавек, абапал стаяць супрацоўнікі АМАПу і малоцяць дручкамі — хто куды як пацэліць. А «ластаўка» — гэта калі змацоўваюць кайданкамі рукі за сьпіну і падвешваюць. Вывіх суставаў гарантаваны.

Я нават ня ведаю, з адкрытымі тварамі яны былі ці не, таму што мы ўвесь час былі «тварам у падлогу». Яны клапаціліся аб тым, каб іх ніхто ня ўбачыў. Любая фраза выклікала агрэсію. «Дайце піць» — агрэсія. «Хочам у туалет» — агрэсія. Ня кожная іх агрэсія канчалася зьбіцьцём, але кожнае наша слова канчалася абразамі і лаянкай. У камэры нас, напрыклад, трымалі ўсіх чамусьці ў трусах. Больш за тое, быў такі выпадак: аднаго маладога мужчыну павялі ў суд у трусах, прысудзілі яму 14 сутак. Яго вывелі з камэры і вялі, як ён расказаў, па вуліцы ў позе ластаўкі ў трусах у будынак суду. Прывялі ў кабінэт судзьдзі ў трусах, і яна яму дала 14 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG