Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў»


МЗКЦ
МЗКЦ

Падчас візыту на МЗКЦ у Менску Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ў ізалятары на Акрэсьціна застаюцца ад 2000 да 2500 затрыманых.

Ён таксама пракамэнтаваў катаваньні затрыманых сілавікамі. Яго словы чуваць на відэа, апублікаваным у тэлеграме.

«На Акрэсьціна, непапулярна, але скажу: атрымалі тыя, хто там жа, на Акрэсьціна, кідаўся на мянтоў. Вы ведаеце, хто?»

У гэты момант яго пачалі асьвістваць і крычаць «Сыходзь!». Ён падзякаваў і неўзабаве пакінуў тэрыторыю заводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG