Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выйдзе Сярожа — і ніякіх выбараў ня будзе», — Лукашэнка заявіў, што Ціханоўская не зьбіралася праводзіць новыя выбары


Падчас сустрэчы з рабочымі 17 жніўня МЗКТ Аляксандар Лукашэнка на прапанову рабочых правесьці новыя выбары сказаў, што трэба прыняць новую Канстытуцыю і па ёй, «калі вы захочаце», правесьці новыя выбары, «але не праз вуліцу». Сюжэт пра гэта паказалі ў вечаровым выпуску навінаў на АНТ.

Лукашэнка сказаў, што цяпер «з краіны стварылі невядома што» і згадаў Сьвятлану Ціханоўскую:

«„Чэсныя“ і „нячэсныя“ выбары... „Потым я прыйду, правяду чэсныя“, — працытаваў Лукашэнка. — Перамагла. Што будзе наступным яе крокам? Вось падумай. Наступным яе крокам — яны ж сказалі, гэта не яна кажа — выпусьціць палітвязьняў. Чаму? Там жа Сярожа сядзіць (Сяргей Ціханоўскі. — Рэд.). Выйдзе Сярожа адтуль — і ніякіх паўторных выбараў ня будзе. Руліць будзе ён, яна будзе зачытваць. Ну што мы — ідыёты, гэтага не разумеем?»

Лукашэнка заявіў, што «ведае ўсе гэтыя тэхналёгіі» і ніхто ня будзе праводзіць «ніякіх паўторных выбараў».

«І нават Віцьку Бабарыку ніхто ня выпусьціць, бо ён ужо потым ім будзе замінаць», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў сваім палітычным апанэнтам зрабіць перападлік галасоў на выбарах, але тыя адмовіліся.

«Мне ўжо прапанавалі палічыць галасы з камэры... Ведаеш, хто там сядзіць. — Няхай скажуць, дзе, на якіх участках? Увечары ім прапанавалі пералічыць. І потым мне перадаюць людзі: „Слухайце, а ўжо гэта неактуальна лічыць“. А што трэба? — Новыя выбары», — сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з рабочымі МЗКЦ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG