Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе шахты «Беларуськалію» спынілі працу. Асноўнае патрабаваньне — адстаўка Лукашэнкі

абноўлена

Страйк шахтароў у Салігорску, 17 жніўня

Як паведаміў карэспандэнт Свабоды з Салігорску, па стане на 14.45 17 жніўня ўсе шахты прадпрыемства «Беларуськалій» спынілі выдаваць руду.

Шахцёры стаяць у чэргах, каб падпісаць патрабаваньне пра адстаўку Лукашэнкі і правядзеньне новых выбараў.

Раней Свабода паведамляла, што 4-е рудаўпраўленне «Беларуськалію», якое зранку далучылася да забастоўкі, наведаў кіраўнік кампаніі Іван Галаваты.

Ён загадаў людзям выйсьці на працу. Некалькі соцень рабочых сабраліся на прахадной, вырашаюць, што рабіць. А 15-й гадзіне тут будзе агульны сход супрацоўнікаў, а 18-й яны зьбіраюцца ў цэнтры Салігорску.

Тым часам супрацоўнікі «Беларуськалію» працягваюць сход каля 4-га рудаўпраўленьня. Асноўнае патрабаваньне — адстаўка Лукашэнкі і прызначэньне новых выбараў.

На многіх буйных прамысловых прадпрыемствах краіны адбываюцца забастоўкі альбо пратэсты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG