Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дыплямат Павал Мацукевіч: паводзіны Лукашэнкі — пагроза сувэрэнітэту


Павел Мацукевіч (справа)
Павел Мацукевіч (справа)

Павел Мацукевч, які да канца чэрвеня сёлета выконваў абавязкі часовага паверанага Беларусі ў Швэйцарскай канфэдэрацыі, напісаў у сваім «Фэйсбуку»:

Пасьля мітынгу «за Лукашэнку» сотні тысяч менчукоў выйшлі на пратэст супраць яго. Што адбываецца ў Беларусі

«Падтрымліваць кіраўніка дзяржавы, які з гаранту бясьпекі і сувэрэнітэту ператвараецца ў галоўную пагрозу, лічу для сябе як грамадзяніна і дыплямата здрадай Радзіме і нацыянальным інтарэсам. Лукашэнка павінен сысьці.

#УХОДИ».

Адразу пасьля гэтага паста з Паўлам Мацукевічам зьвязаліся журналісты швайцарскай тэлерадыёкампаніі SRF. У інтэрвію Павал Мацукевіч наступным чынам патлумачыў свой учынак:

— Гэта маральнае рашэньне. Сытуацыя для мяне непрымальная. Я бачу шмат небясьпек — геапалітычных або эканамічных. І кіраўнік дзяржавы ясна паказаў, што ён абавязкова захавае сваю ўладу.

— Вы таксама напісалі, што Лукашэнка стаў пагрозай для бясьпекі краіны. У чым вы бачыце гэтую пагрозу?

— Вы можаце бачыць, што робіцца на вуліцах Менску. Адбыліся выбары, вынік якіх відавочна не задаволіў большасьць насельніцтва. Гэта павінна было стаць сыгналам да адстаўкі ўлады. Але гэтага не адбываецца. Больш за тое, дзяржава пагражае зьвярнуцца па дапамогу да іншай краіны. З майго пункту гледжаньня, гэта прамая пагроза нашаму сувэрэнітэту. Мне сорамна за тое, што цяпер адбываецца ў Менску.

Павал Мацукевіч вядомы сваім удзелам у культурных акцыях беларускай эміграцыі, у прыватнасьці ён узяў чынны ўдзел ва ўсталяваньні памятнага знака княгіні Магдалены Радзівіл у Швайцарыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG