Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вераніка Цапкала пакінула тэрыторыю Расеі, — Валер Цапкала


30 ліпеня. Агітацыйны пікет у Менску Сьвятланы Ціханоўскай, Вераніка Цапкала.
30 ліпеня. Агітацыйны пікет у Менску Сьвятланы Ціханоўскай, Вераніка Цапкала.

Былы прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Валер Цапкала ў сваім Фэйсбуку напісаў, што Вераніка Цапкала ўехала на тэрыторыю Ўкраіны:

«Добрай раніцы! У нас усё добра! Пратрымаўшы некалькі гадзінаў на мяжы, Вераніцы зь дзецьмі дазволілі перасячы мяжу Расейскай Фэдэрацыі ў кірунку Ўкраіны».

Уначы Валер Цапкала паведамляў, што ягоную жонку трымаюць больш за дзьве гадзіны з дваімі маленькімі дзецьмі на расейскім баку.

Прадстаўніца аб’яднанага штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай і жонка былога кіраўніка ПТВ і экс-амбасадара Валера Цапкалы Вераніка Цапкала пакінула Беларусь напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле Веранікі, яна зьехала, бо баялася крымінальнага перасьледу. Сам Валер Цапкала зьехаў разам зь дзецьмі 24 ліпеня — спачатку ў Маскву, затым у Кіеў і Варшаву.

Вераніка Цапкала заяўляла ў інтэрвію Свабодзе, што працягвае падтрымліваць Ціханоўскую і плянуе працягнуць сумесную працу ў рамках аб’яднанага штабу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG