Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкалу абвясьцілі ў вышук па крымінальнай справе, паведаміў яго прэс-сакратар


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Аляксей Урбан, прэсавы сакратар экс-удзельніка кампаніі па выбарах прэзыдэнта Валера Цапкалы, паведаміў Свабодзе, што ў пятніцу быў атрыманы дакумэнт са сьледчых органаў, што Цапкала знаходзіцца ў вышуку па крымінальнай справе. Меркавана, паводле артыкула аб хабарніцтве.

«Цапкала на будучым тыдні зьбіраўся ў Беларусь, і гэтая інфармацыя пакуль перашкодзіць яму прыехаць. Магчыма, справа заведзеная адмыслова, каб ён не прыехаў. Таму пакуль пачакаем больш спрыяльнай сытуацыі, бо на волі ён больш карысны Беларусі, чым у турме», — сказаў Урбан.

Цяпер Валер Цапкала ў Кіеве, пазьней паедзе ў Варшаву, дзе ў яго заплянаваныя сустрэчы з польскімі і амэрыканскімі палітыкамі высокага ўзроўню наконт сытуацыі ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG