Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Іркуцку правялі шэсьце ў падтрымку беларусаў, скандавалі «Жыве Беларусь!»


Марш салідарнасьці зь беларусамі ў Іркуцку
Марш салідарнасьці зь беларусамі ў Іркуцку

У расейскім Іркуцку прайшоў марш салідарнасьці з народам Беларусі.

Акцыя не была ўзгоднена з гарадзкімі ўладамі, аднак сілавікі паставіліся да мітынгоўцаў ляяльна і не чынілі перашкодаў. Шэсьце адбывалася па ходніках.

Удзельнікі шэсьця
Удзельнікі шэсьця
Жыхары Іркуцку салідарныя зь беларусамі
Жыхары Іркуцку салідарныя зь беларусамі
Беларуская сымболіка ў сталіцы Прыбайкальля
Беларуская сымболіка ў сталіцы Прыбайкальля

Агулам у калёне прайшлі прыкладна паўтысячы чалавек, цягам руху колькасьць удзельнікаў павялічвалася.

Іркуцяне падтрымалі змаганьне беларусаў воклічамі «Жыве Беларусь!», на грудзях былі прымацаваныя бел-чырвона-белыя стужачкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG