Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты прызналі існаваньне Ізраілю


Амбасадар ЗША ў Ізраілі Дэйвід Мэлек Фрыдман і дарадца Белага дому Джарэд Кушнэр апладуюць пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб пагадненьні паміж Ізраілем і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, 13 жніўня 2020

Ізраіль і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) пры пасярэдніцтве ЗША заключылі пагадненьне аб нармалізацыі адносін. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

У Твітэры Трамп апублікаваў тэкст сумеснай заявы. У ёй, у прыватнасьці, гаворыцца, што Ізраіль устрымаецца ад абвяшчэньня свайго сувэрэнітэту над часткай тэрыторый Заходняга берагу ракі Ярдан, якія палестынцы хочуць бачыць часткай сваёй будучыні дзяржавы. Як заяўляюць бакі пагадненьня, яны спадзяюцца, што гэты «гістарычны прарыў будзе спрыяць прасоўваньню міру на Блізкім Усходзе».

ААЭ становяцца першай дзяржавай Пэрсыдзкай затокі, якая ўстанаўлівае актыўныя дыпляматычныя кантакты з Ізраілем, і трэцяй у сьвеце арабскай краінай, якая робіць такі крок. У 1979 годзе было заключана мірнае пагадненьне з Эгіптам, у 1994-м — зь Ярданіяй.

Чакаецца, што неўзабаве Ізраіль і ААЭ абмяняюцца амбасадарамі і адкрыюць дыпляматычныя прадстаўніцтвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG