Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Ізраілю скасаваў закон, які легалізаваў паселішчы на палестынскіх тэрыторыях


Ізраільскія вайскоўцы на заходнім беразе ракі Ярдан

Вярхоўны суд Ізраілю скасаваў закон, які задняй датай легалізаваў каля 4000 дамоў, пабудаваных габрэйскімі пасяленцамі на заходнім беразе ракі Ярдан. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Закон, прыняты ў 2017 годзе, дазваляе пасяленцам заставацца на анэксаванай тэрыторыі, калі яны пабудавалі свае дамы, ня ведаўшы пра ранейшае валоданьне гэтай зямлёй палестынцамі, альбо калі будоўля была санкцыянаваная дзяржавай.

За рашэньне прагаласавалі 8 судзьдзяў, супраць — 1. Паводле суду, закон парушаў правы палестынскіх жыхароў.

Партыя Лікуд цяперашняга прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу выказала жаль з нагоды судовага рашэньня і заявіла, што будзе працаваць над тым, каб зноў прыняць такі закон. Аднак іншая партыя з урадавай кааліцыі заявіла, што закон у такім фармаце «пярэчыць канстытуцыйнай сытуацыі ў Ізраілі, і яго юрыдычныя праблемы былі вядомыя на час прыняцьця».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG