Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаванае відэа гібелі Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня


Меркаванае відэа гібелі Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:47 0:00

Відэа з сацсетак, дзе, паводле жонкі, відаць момант гібелі Аляксандра Тарайкоўскага

34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі загінуў на Пушкінскай у Менску позна ўвечары 10 жніўня.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада. Сваякі ў гэта ня вераць.

Жонцы хтосьці даслаў відэа з сацсетак, дзе відаць момант гібелі Аляксандра. Яна паглядзела яго яшчэ да апазнаньня цела, якое адбылося пасьля 16 гадзін 13 жніўня.

“Я паглядзела відэа яшчэ да апазнаньня, быў спадзеў, што гэта ня ён. Я ня ведаю, чаму ён выйшаў наперад, адзін. Напэўна, ня думаў, што будуць страляць. Факт, што яго забілі, хто будзе пакараны? Цяпер будуць казаць, што ён сам вінаваты? Ён выйшаў без зброі, чаму вы не стралялі па нагах, па руках?!” - кажа жонка.- У мяне пытаньне, ці будзе заведзеная крымінальная справа ці хтосьці будзе за гэта пакараны?”

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG