Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці зь беларусамі


Акцыя салідарнасьці зь беларусамі каля амбасады ў Маскве вечарам 11 жніўня 2020

Як мінімум дзесяць чалавек затрымала паліцыя ў Маскве каля амбасады Беларусі на акцыі салідарнасьці зь беларусамі, якія пратэстуюць супраць папярэдніх афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле ацэнак тэлеграм-каналу Avtozak Live, вечарам 12 жніўня каля амбасады Беларусі сабраліся блізка 400 чалавек. Людзі сталі ў шэраг з запаленымі сьвечкамі.

Супрацоўнікі паліцыі, якія прыбылі на месца, заявілі, што акцыя ня ўзгодненая з уладамі і папрасілі прысутных разысьціся. Акцыя перарасла ў шэсьце па вуліцы, пасьля чаго ўдзельнікаў сталі затрымліваць.

Пасьля разгону акцыі людзі зноў вярнуліся да амбасады, дзе зрабілі мэмарыял з кветак і надпісу «Жыве Беларусь», выкладзенага з запаленых сьвечак. Пазьней мэмарыял разабралі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG