Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Перашкоды ў працы журналістаў не застануцца без увагі


Амапаўцы адбіраюць у фатографаў флэшкі падчас пратэстаў супраць фальсцыфікацыі выбараў 11 жніўня

Прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што колькасьць пратэстоўцаў мінулай ноччу была меншай, як і колькасьць гарадоў, дзе адбываліся пратэсты.

Дакладная інфармацыя пакуль апрацоўваецца і ўзгадняецца.

«Мы рыхтуем адпаведную інфармацыю, узгоднім яе з рознымі ведамствамі, праверка і зьверка займаюць некаторы час, у тым ліку нам трэба атрымаць інфармацыю з Міністэрства аховы здароўя аб параненых».

З нагоды затрыманьня журналістаў, паломкі сілавікамі іх фота і відэакамэр, канфіскацыі флэшкартак Чамаданава сказала, што яна ў курсе гэтай інфармацыі, асабіста сочыць за такімі паведамленьнямі.

«Я пра гэтую сытуацыю далажыла нашаму кіраўніку ведамства, ужо была яго рэакцыя. Я думаю, што гэта не застанецца па-за ўвагай».

На пытаньне пра кепскія ўмовы ўтрыманьня затрыманых у турмах яна сказала:

«Мы за гэтым сочым, іх утрымліваюць ня толькі ў ЦІП у Менску, але і ў іншых установах па ўсёй краіне, побыт і харчаваньне іх арганізаваныя ў адпаведнасьці зь дзейнымі нормамі».

Прэсавы сакратар Міністэрства здароўя Беларусі Юлія Барадун сказала Свабодзе, што на гэты момант інфармацыя аб параненых цягам пратэстаў яшчэ не сабраная: «Яшчэ ня ўсе вобласьці адзваніліся. Будзе пазьней»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG