Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн назваў імя кандыдата на пасаду віцэ-прэзыдэнта


Джо Байдэн і Камала Гарыс

Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн 11 жніўня назваў імя меркаванага віцэ-прэзыдэнта. Сэнатарка Камала Гарыс стане напарніцай Байдэна ў перадвыбарчай кампаніі.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», 55-гадовая Гарыс стала першай чарнаскурай жанчынай, якая прэтэндуе на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЗША. Гарыс, якая ў 2016 годзе стала другой у гісторыі чарнаскурай жанчынай, абранай у Сэнат, павінна прыцягнуць афраамэрыканцаў, якія зьяўляюцца самымі ляяльнымі выбаршчыкамі Дэмакратычнай партыі. Да абраньня ў Сэнат Гарыс была генэральным пракурорам штату Каліфорнія.

Байдэн, які займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта ў адміністрацыі Барака Абамы, паабяцаў, што ягонай напарніцай будзе жанчына. У сьпісе меркаваных кандыдатаў былі ня менш як 12 чалавек, у тым ліку С’юзэн Райс, экс-дарадца прэзыдэнта Абамы па нацыянальнай бясьпецы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG