Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі танкер з амэрыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды


Порт Клайпеды

Пра гэта 9 жніўня заявіў прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. Яго цытуе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

«Сёньня ў порт Клайпеды прыбыў танкер з амэрыканскай нафтай гатунку «Белы арол» аб’ёмам 76 тысячаў тонаў», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго, далей нафта будзе транспартавацца па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ. Плянуецца, што 12-13 жніўня першыя цыстэрны прыбудуць на завод і да канца месяца ўся партыя паступіць на перапрацоўку.

«Гэта другая танкерная пастаўка амэрыканскай нафты ў Беларусь. Гатунак, пастаўлены ў гэты раз, спэцыяльна распрацаваны ў якасьці аналяга расійскай маркі нафты Urals для эўрапейскіх НПЗ», — дадаў Аляксандр Цішчанка.

Першы танкер з амэрыканскай нафтай для Беларусі выйшаў з порта Бамант 16 траўня. 77 тысячаў тонаў нафты гатунку Bakken былі дастаўлены 5 чэрвеня ў порт Клайпеды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG