Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава: ЦВК ня справіўся са свай працай 


Марыя Калесьнікава
Марыя Калесьнікава

Падчас прэсавай канфэрэнцыі аб’яднанага штабу ў Менску яго прадстаўніца Марыя Калесьнікава заявіла, што Цэнтральная выбарчая камісія ня справілася са сваёй працай.

«Мы сталі сьведкамі таго, што вельмі шмат людзей ня здолелі трапіць на ўчасткі і прагаласаваць. У іх скончылася ўсё: інтэрнэт, скрыні, бо бюлетэні ў іх ня ўлазілі. Ім не хапала і саміх бюлетэняў. Мы цяпер зьяўляемся сьведкамі беспрэцэдэнтнай зьявы, што ўлада ня мае электаральнай большасьці. Яны ня ўстане кіраваць краінай, бо нават ня здольныя арганізаваць працу камісіяў».

Паводле Калесьнікавай, людзі ў Беларусі прагаласавалі ў такой колькасьці, якой у гісторыі краіны яшчэ ніколі не было.

«Што трэба рабіць далей? Мы лічым, што ўлада павінна прызнаць, што большасьць не на яе баку. Яны павінны знайсьці сілы ў гэтым прызнацца і ўступіць у дыялёг зь беларускім народам. Нельга ігнаваць волю беларускага народу».

Калесьнікава падзякавала тым чальцам выбарчых камісіяў, якія не пабаяліся і «пераступілі праз свой страх».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG