Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле экзыт-полу ў Празе, Ціханоўская набрала больш за 93%


Некалькі сотняў беларусаў пасьля закрыцьця выбарчага ўчастку ў амбасадзе ў Празе сабраліся ў цэнтры Прагі на Вацлаўскай плошчы на мітынг салідарнасьці.

На плошчу людзі перамясьціліся ад будынку беларускай амбасады. Некалькі сотняў чалавек, прастаяўшы сёньня ў чарзе па некалькі гадзінаў, так і ня здолелі патрапіць у памяшканьне, каб прагаласаваць.

Як паведаміла грамадзкая актывістка, каардынатарка суполкі «Беларусы Чэхіі» Крысьціна Шыянок, паводле вынікаў экзыт-полу ля амбасады ў Празе, які праводзіўся ўвесь час, калі ішло галасаваньне (у тым ліку і папярэдняе), Сьвятлана Ціханоўская набрала 93,67% галасоў, Аляксандар Лукашэнка — 2,11%.

Дэпутат мясцовай рады раёну Прага 9 Вацлаў Віславус выказаў салідарнасьць з тымі, хто ў Беларусі выступае за дэмакратычныя перамены.

Акадэмік Пэтр Главачак лічыць, што «беларусы і беларускі паказалі, што грамадзтва ў Беларусі вельмі моцнае, што Беларусь — краіна, якую ўжо нельга сьцерці з мапы Эўропы».

Выступае Пятрушка Шустава
Выступае Пятрушка Шустава

Паплечніца Вацлава Гаўла, вядомая чэская дысыдэнтка Пэтрушка Шустрава сказала, што «ў Беларусі выбары нарадзілі новую грамадзянскую супольнасьць... Зараз — ня час адчаю, а час аб’яднаньня».

Заяўнікам акцыі і вядоўцам выступіў пісьменьнік Макс Шчур.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG