Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі соцень чалавек сабраліся ў цэнтры Магілёва. Пачаліся затрыманьні


Галасаваньне на выбарчым участку ў Магілёве, 9 жніўня
Галасаваньне на выбарчым участку ў Магілёве, 9 жніўня

На плошчы перад гандлёвым цэнтрам «Атриум» у цэнтры Магілёва сабралася некалькі соцень чалавек, перадае карэспандэнт Свабоды.

УЖЫВУЮ Выбары-2020: вайсковыя машыны на ўезьдзе ў Менск, цэнтар ачэплены. Абнаўляецца

Плошча, дзе падчас выбараў зьбіралі подпісы прэтэндэнты ў кандыдаты, аточаная міліцэйскімі машынамі і аўтазакамі. Рух па цэнтральнай вуліцы Першамайскай абмежаваны. Стаянка ў гэтым раёне забаронена. З некаторых машын гучыць песьня «Перамен», міліцыя спыняе такіх кіроўцаў.

Каля 21.00 АМАП стаў выцісьняць людзей з плошчы, больш за 20 чалавек на дадзены момант затрымалі.

Сыходзячы, людзі пляскаюць ў далоні, крычаць «Жыве Беларусь!»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG