Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Беларусьсю расейскія памежнікі затрымалі трох назіральнікаў, якія ехалі ў Менск


Расейска-беларуская мяжа
Расейска-беларуская мяжа

Сёньня каля 7 гадзіны раніцы ў Себежскім раён Пскоўскай вобласьці Расеі былі затрыманыя актывісты апазыцыйнай да расейскіх уладаў арганізацыі «Открытая Россия».

Андрэй Півавараў, Данііл Патапаў і Аляксандар Федасееў ехалі ў Менск назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі.

Расейскія памежнікі, якія затрымалі мужчын, нічога не патлумачылі. Усе астатнія пасажыры рэйсавых аўтобусаў, якімі перамяшчаліся актывісты, свабодна перасяклі мяжу, расказаяла Свабодзе старшыня «Открытой России» Анастасія Буракова.

«Хлопцы ехалі ў розных аўтобусах. У іх былі ўсе законныя падставы ўехаць у Беларусь, усе патрабаваньні беларускага боку яны выконвалі. Заяўкі на акрэдытацыю назіральнікамі яны таксама дасылалі ў Беларусь. Хутчэй за ўсё, іх зьнялі з рэйсу паводле інфармацыі, якую беларускі бок даслаў у Маскву».

Сувязь зь Піваварым, Патапавым і Федасеевым зьнікла амаль адразу, пра іх месцазнаходжаньне некалькі гадзінаў было невядома. Пазьней Федасееў і Патапаў знайшліся ў памежным пункце ў Себежы. На іх складаюць адміністрацыйны матэрыял. Пра месцазнаходжаньне Андрэя Піваварава пакуль невядома.

«Открытая Россия» — грамадзкая арганізацыя, якую заснаваў бізнэсовец і апанэнт Уладзіміра Пуціна Міхаіл Хадаркоўскі. Сярод мэтаў арганізацыі — будаўніцтва прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG