Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску АМАП і ўнутраныя войскі затрымліваюць раварыстаў. ВІДЭА


Затрыманьні каля Акадэміі навук
Затрыманьні каля Акадэміі навук

Позна ўвечары ў пятніцу ў Менску пачаліся затрыманьні раварыстаў, якія каталіся па цэнтры гораду. У раёне Акадэміі Навук ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці затрымлівалі салдаты ўнутраных войскаў.

Як распавялі карэспандэнту Свабоды відавочцы, каля будынку БНТУ міліцыя і АМАП затрымалі раварыстаў, кідалі іх у аўтазакі і мікрааўтобусы разам з раварамі.​

«Легкавая заехала на тратуар, перашкодзіла шлях раварыстам і пачаліся затрыманьні», — кажа сьведка падзей.

Па яго словах, з аднаго боку затрымлівалі людзі ў цывільным і заводзілі людзей у аўтазакі, а зь іншага — у мікрааўтобусы.

Увечары ў цэнтры Менску на праспэкце Незалежнасьці кіроўцы аўтамабіляў, раварысты і пешаходы зладзілі акцыю салідарнасьці.

Каля 19-й гадзіны машыны на праспэкце пачалі сыгналіць. Гудзеньне аўтамабільных сыгналаў чуваць па ўсім праспэкце Незалежнасьці ў цэнтры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG