Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка кажа, што дагэтуль не знайшлі новую групу «вагнэраўцаў», якая «пранікла» з тэрыторыі Ўкраіны


Дзьмітрый Гардон і Аляксандар Лукашэнка
Дзьмітрый Гардон і Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што паведамленьне пра ўезд на беларускую тэрыторыю яшчэ адной групы «вагнэраўцаў» атрымалі з Украіны.

«Нас украінцы, спэцслужбы Ўкраіны папярэдзілі, што праз паўднёвую мяжу пранікла яшчэ адна група. Мы зараз іх шукаем па ўсёй Беларусі. Я, праўда, ня вельмі веру, што там іх сапраўды 30 чалавек перасеклі мяжу. Мы б іх знайшлі, калі яны, вядома, не сышлі ў Расею ці не вярнуліся назад ва Ўкраіну. На нашай тэрыторыі мы б іх даўно знайшлі, бо мы даўно напружаныя і ў гэтым кірунку дзейнічаем», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону.

Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што выдача Ўкраіне раней затрыманых у Беларусі «вагнэраўцаў» адбудзецца толькі ў выпадку, калі Ўкраіна прадставіць доказы іхных злачынстваў на сваёй тэрыторыі:

«Ёсьць міжнародныя ўгоды з Расеяй і Ўкраінай. Генэральныя пракуроры Украіны, Беларусі, Расеі, праваахоўныя сыстэмы ў кантакце. Яны працуюць над тым, каб была дакладная карціна. Ніхто нікому нікога не выдае, пакуль бок, які запытвае, не дакажа віну, што стралялі і гэтак далей».

У ноч на 29 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр». Яшчэ аднаго затрымалі пазьней на поўдні Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Расеі, але некаторыя зь іх маюць і ўкраінскі пашпарт.

Паводле ўкраінскага цэнтру «Миротворець», большасьць зь іх датычныя да баявых дзеяньняў на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу.

31 ліпеня стала вядома, што Беларусь афіцыйна перадала Ўкраіне сьпіс затрыманых. Праваахоўныя органы і ўлады Ўкраіны зьвярнуліся да Беларусі з просьбай выдаць іх Украіне.

Уладзімір Зяленскі ў часе тэлефоннай размовы 5 жніўня папрасіў Аляксандра Лукашэнку выдаць Украіне затрыманых баевікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG