Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі значна паднялі заробкі вайскоўцам


Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу, архіўнае фота
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу, архіўнае фота

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу рэзка павысіў заробкі некалькіх катэгорыям вайскоўцаў, падпісаўшы загад аб штомесячнай надбаўцы для іх. Пра гэта Шайгу паведаміў на сэлектарнай нарадзе ў ведамстве, піша ТАСС.

Павелічэньне заробкаў закране лётны склад, флёт, галоўнае ўпраўленьне Генштабу і ракетныя войскі. Для афіцэраў штомесячная надбаўка складзе 100% ад акладу, для прапаршчыкаў і сяржантаў — 110%, для салдатаў — 120%. Усяго надбаўкі будуць атрымліваць 45 тысяч вайскоўцаў.

У сярэднім памер надбаўкі, паводле міністра абароны, складзе 23 тысячы расейскіх рублёў за месяц (каля 764 беларускіх рублёў або каля 313 даляраў). Гэта значыць, што на выкананьне загаду спатрэбіцца звыш мільярда рублёў зь бюджэту штомесяц.

Як заявіў Шайгу, загад ён падпісаў яшчэ тры тыдні таму. Першыя надбаўкі вайскоўцам будуць налічаныя задняй датай, пачынаючы з 1 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG