Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорскіх актывістаў, якія прыйшлі ў міліцыю даведацца пра лёс сяброў, адправілі на суткі


Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock

У Сьветлагорску 3 жніўня прайшоў суд над актывістамі Юліяй Дудко і Арцёмам Данілавым. 1 жніўня яны прыйшлі ў РАУС, каб даведацца пра лёс сяброў, затрыманых раней, — і іх таксама затрымаў АМАП.

Як сказала Свабодзе праваабаронца Алена Масьлюкова, суд прайшоў у будынку РАУС. На паседжаньне нікога не пусьцілі, у тым ліку маці Юлі Дудко.

«Мы зранку чакалі паседжаньня ў судзе. Потым выпадкова даведаліся, што судзьдзя паехаў у РАУС, каб там разглядаць пратаколы. Нас у РАУС не пусьцілі. Вусныя скаргі маці Юлі Дудко ў пракуратуру і міліцыю не дапамаглі. Мы даведаліся толькі вынік — 10 сутак Юлі і 15 — Арцёму», — паведаміла праваабаронца.

З 29 ліпеня ў Сьветлагорску шукаюць падпальшчыкаў аўтамабіля аднаго зь мясцовых чыноўнікаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ноччу 28 ліпеня згарэла аўто намесьніка старшыні райвыканкаму Канстанціна Пятроўскага. Міліцыя затрымлівае раварыстаў, актывістаў, удзельнікаў тэлеграм-чату «Сьветлагорск для жыцьця».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG