Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі падпісаў закон аб трохдзённым галасаваньні


Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб магчымасьці праводзіць трохдзённае галасаваньне на выбарах і рэфэрэндумах. Тэкст апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Дзяржаўная Дума Расеі ўхваліла дакумэнт 21 ліпеня. Трохдзённае галасаваньне пройдзе ўжо сёлета, 11–13 верасьня, на давыбарах у Думу і рэгіянальных ды мясцовых выбарах. Экспэрты адзначаюць, што галасаваньне на працягу трох дзён істотна спросьціць фальсыфікацыі падчас выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG