Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьветлагорску аварыя на заводзе беленай цэлюлёзы. Двое ў цяжкім стане


Завод беленай цэлюлёзы ў вёсцы Якімава Слабада каля Сьветлагорску, архіўнае фота
Завод беленай цэлюлёзы ў вёсцы Якімава Слабада каля Сьветлагорску, архіўнае фота

Жыхары Сьветлагорску паведамілі Свабодзе, што на заводзе беленай цэлюлёзы, што ў вёсцы Якімава Слабада каля гораду, здарылася аварыя, пацярпелі двое, іх стан цяжкі.

«Была нейкая паломка, мой брат — ён зваршчык, і ягоны калега — сьлесар працавалі там. Зрабілі што трэба, і апэратар пачаў запуск. Яны засталіся назіраць — каб усё было ў парадку. Ня ведаю, што там адбылося, але накапіўся шчолачны газ, і ён выбухнуў. Брат і сьлесар атрымалі апёкі. Мой брат вельмі моцна пацярпеў, цяпер ён у рэанімацыі, выклікалі на дапамогу брыгаду з Гомля, бо сказалі, што яго перавозіць нельга. У сьлесара апёкі ног, рукі і вачэй», — расказаў жыхар Сьветлагорску Андрэй.

Ягоны брат — 29-гадовы Аляксей Сасноўскі.

Дзяжурны на заводзе сказаў, што не ўпаўнаважаны даваць інфармацыю. Аднак пазьней прадстаўнікі Сьледчага камітэту паведамілі, што адбыўся разрыў трубы з тэхнічнай вадкасьцю. Два работнікі атрымалі апёкі і дастаўленыя ў бальніцу.

Паводле інфармацыі ад лекараў, у Сьветлагорскую бальніцу дастаўленыя двое рабочых прадпрыемства з хімічнымі апёкамі і траўмамі. Падразьдзяленьні МНС не выяжджалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, апёкі атрыманыя падчас правядзеньня работ на трубаправодзе. Прычыны і абставіны здарэньня высьвятляюцца

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG