Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі разьлічваюць на тлумачэньні пра затрыманьне расейцаў у Беларусі


Дзьмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна
Дзьмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што расейскі бок пакуль не валодае ўсёй паўнатой інфармацыі ў сувязі з інцыдэнтам з затрыманьнем расейцаў у Беларусі і разьлічвае на тое, што гэтая сытуацыя будзе праясьняцца. Пра гэта паведаміла агенцтва ТАСС

«Сёньня наш амбасадар мае зносіны з МЗС і з калегамі ў Менску. Разьлічваем, што ў выніку гэтых зносінаў, а таксама па каналах зносінаў паміж адмысловымі службамі, мы атрымаем вычарпальную інфармацыю пра тое, што адбылося», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго, у Крамлі разьлічваюць на захаваньне ўсіх правоў затрыманых у Беларусі расейцаў. «Безумоўна, мы разьлічваем на тое, што ўсе правы затрыманых расійскіх грамадзян будуць выконвацца ў поўнай меры», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Як паведамляе агенцтва «Новости», Пяскоў назваў інсынуацыямі заявы пра датычнасьць Расеі да пратэстаў у Беларусі. У Крамлі таксама заявілі, што абмркоўваць цяперашнюю сытуацыю праз тэлефон Пуцін і Лукашэнка пакуль не плянуюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG