Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ затрымала ў Севастопалі расейскага марака, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе


Задержанный в Севастополе моряк

У Севастопалі ў анэксаваным Расеяй Крыме затрымалі вайскоўца Чарнаморскага флёту, які нібыта зьбіраў і перадаваў сакрэтныя зьвесткі ўкраінскай выведцы, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на Фэдэральную службу бясьпекі Расеі.

Супраць затрыманага пачалі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе, яго арыштавалі.

Паводле вэрсіі ФСБ, падазраваны зьбіраў і перадаваў сакрэтныя зьвесткі ў Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны. Расейскаму вайскоўцу пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым у сакавіку 2014 году па выніках так званага «рэфэрэндуму», праведзенага пад кантролем узброеных людзей у вайсковай форме. Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыма незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі, краіны Захаду ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі. З моманту анэксіі расейскія спэцслужбы неаднаразова абвінавачвалі ўкраінскія спэцслужбы ў дывэрсійнай і выведнай дзейнасьці ў Крыме, у тым ліку ў адпраўцы ў Крым «дывэрсантаў» і падрыхтоўцы тэрактаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG