Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод затрыманых у Беларусі баевікоў шмат выхадцаў з Украіны, — цэнтар «Міратворац»

абноўлена

Расейскія грамадзяне ў гатэлі пад Менскам да затрыманьня. Кадр тэлеканала «Беларусь 1»

Дзяржаўныя СМІ Беларусі 29 ліпеня паведамілі пра затрыманьне ў Беларусі 33 баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «ПВК Вагнэра». 20 чалавек з гэтага сьпісу знаходзяцца ў базе ўкраінскага сайта «Міратворац».

Украінскі недзяржаўны цэнтар «Міратворац» заснавалі ў 2014 годзе для вывучэньні прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпек і міжнароднага правапарадку. За шэсьць гадоў дзейнасьці цэнтар сабраў больш як 200 тысяч прозьвішчаў грамадзян розных краін, дзейнасьць якіх, паводле стваральнікаў сайта, мае прыкметы злачынстваў. Чытаць болей

5 з 20 чалавек са знойдзеных у базе «Міратворца» названыя чальцамі групы «ЧВК Вагнера», якая ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Ўкраіны і ў Сырыі.​

Хто ёсьць у базе?

  1. Дрыга Алег Ігаравіч, 1986 году нараджэньня, паходзіць з Данецку;
  2. Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч, 1980 году нараджэньня, мэханік-кіроўца групы Вагнэра;
  3. Алтухаў Аляксандар Віктаравіч, у базе «Міратворца» і публікацыі БелТА не супадае дата нараджэньня;
  4. Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 1981 году нараджэньня, пазаштатны супрацоўнік групы Вагнэра;
  5. Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 1975 году нараджэньня, удзельнік групы Вагнэра;
  6. Рудэнка Аляксандар Сьвятаслававіч, быў дададзены ў базу «Міратворца» 29 ліпеня, пазьней выдалены;
  7. Харытонаў Дзяніс Юрʼевіч, 1980 году нараджэньня, наводчык групы Вагнэра;
  8. Сідараў Сяргей Аляксандравіч, камандзір танкавага экіпажу;
  9. Кошман Максім Яраслававіч, 1981 году нараджэньня, кіроўца-тэлефаніст;
  10. Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 1986 году нараджэньня;
  11. Карымаў Рынат, 1984 году нараджэньня, у публікацыі БелТА і базе «Міратворца» не пазначана імя па бацьку;
  12. Шубін Аляксандар Ігаравіч, 1996 году нараджэньня;
  13. Шаломенцаў Ігар Барысавіч, 1975 году нараджэньня;
  14. Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 1988 году нараджэньня, сябра расейскай прыватнай вайсковай кампаніі;
  15. Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 1965 году нараджэньня;
  16. Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, сябра Саюзу добраахвотнікаў Данбасу;
  17. Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 1977 году нараджэньня, сябра групы Вагнэра, паходзіць зь Беларусі.

Траціна затрыманых — выхадцы з Украіны

Выканаўчы дырэктар цэнтру «Міратворац» Раман Зайцаў паведаміў Свабодзе, што трэцяя частка затрыманых у Беларусі — выхадцы з Украіны — Данецкай, Луганскай вобласьці і, верагодна, Адэсы.

Паводле яго, цягам дня ўсе прозьвішчы, абнародаваныя ў Беларусі як «баевікі прыватнай вайсковай кампаніі», будуць унесеныя ў базу «вайсковых злачынцаў». 20 зь іх былі ўнесеныя цягам 2015-2017 гадоў.

«У мяне пытаньне, чаму іх раней ня бралі, іх ды іншых?», — сказаў Раман Зайцаў. У той жа час ён адмовіўся адказваць на пытаньне аб наяўнасьці ў цэнтра «Міратворац» інфармацыі аб тым, што прадстаўнікі групы «Вагнэр» не аднойчы наведвалі Беларусь.

Расейскі пісьменьнік Захар Прылепін, які камандаваў баевікамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі», напісаў у Тэлеграме, што сярод затрыманых ёсьць некалькі чалавек, якія служылі ў ягоным батальёне на Данбасе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG