Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына выступіла супраць вяртаньня Расеі ў клюб G8


Ілюстрацыйнае фота

Нямеччына выступіла супраць вяртаньня Расеі ў «Вялікую васьмёрку» (G8). Пра гэта заявіў міністар замежных справаў краіны і Хайка Маас. Паводле яго слоў, для вяртаньня ў міжнародны клюб Масква павінна ўрэгуляваць пытаньне анэксаванага Крыма і сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны.

Маас нагадаў, што менавіта з гэтай прычыны ў 2014 годзе Расею выключылі зь «Вялікай васьмёркі» і цяпер пасяджэньні праходзяць у фармаце G7.

Кіраўнік нямецкага МЗС таксама падкрэсьліў, што Расея патрэбная іншым краінам для вырашэньня канфліктаў ва Ўкраіне, у Сірыі і Лібіі. Але, на думку Мааса, для гэтага больш падыходзіць фармат «Вялікай дваццаткі».

У міжнародны клюб G7 уваходзяць Вялікабрытанія, Нямеччына, Канада, Францыя, ЗША і Японія. Расея далучылася да арганізацыі ў 1997 годзе. Пасьля анэксіі Крыма і канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе ўдзел Масквы ў рабоце клюба быў прыпынены.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG