Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі 14 ліпеня ў Менску пакінулі пад вартай у крымінальнай справе


Затрыманьні ў Менску 14 ліпеня
Затрыманьні ў Менску 14 ліпеня

Спартак Сірэнка, затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Менску і асуджаны на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі, ня выйшаў на волю пасьля заканчэньня тэрміну пакараньня.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», яго пакінулі пад вартай у якасьці падазраванага паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

26 ліпеня ў кватэры Спартака Сірэнкі, дзе жыве ягоная жонка, прайшоў ператрус. Супрацоўнікі міліцыі нічога не канфіскавалі.

14 ліпеня ў Менску ды іншых гарадах Беларусі прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. У Менску затрымалі каля 300 чалавек, многія зь іх аштрафавалі і адправілі на «суткі».

Пазьней па гэтых падзеях былі распачатыя крымінальныя справы паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

У рамках крымінальных спраў затрыманыя Антон Шумаў, Уладзіслаў Усьцін, Уладзімер Хамічкоў, Антон Валавік і яшчэ мінімум чатыры чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG