Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія сэнатары выказалі салідарнасьць зь беларусамі, якія хочуць свабодных выбараў


Ланцуг салідарнасьці ў Празе
Ланцуг салідарнасьці ў Празе

Сэнат Чэскай Рэспублікі выказаў занепакоенасьць у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і адзначыў, што перасьлед і зьмяшчэньне пад варту кандыдатаў у прэзыдэнты выклікае сур’ёзныя сумневы ў дэмакратычнасьці выбарчага працэсу.

Паколькі Беларусь — сябра «Ўсходняга партнэрства», а Чэхія ўспрымае палітыку партнэрства як шматгадовы прыярытэт, Сэнат падкрэсьліў, што «пасьлядоўнае захоўваньне прынцыпаў прававой дзяржавы і справядлівай дэмакратычнай спаборнасьці ёсьць неабходнай умовай працэсу набліжэньня да Эўразьвязу, што, у сваю чаргу, зьяўляецца мэтай палітыкі „Ўсходняга партнэрства“». У заяве таксама гучаць словы салідарнасьці зь беларусамі што да свабоднага волевыяўленьня ў пытаньнях далейшага кіраваньня краінай.

Сэнат даручыў свайму старшыні данесьці гэтую пазыцыю да чэскага ўраду, старшыні Эўрапарлямэнту і камісара ў справах суседзтва і пашырэньня.

Раней беларусы Чэхіі зьвярнуліся зь лістом да чэскага прэзыдэнта Мілаша Зэмана, заклікаўшы паўплываць на Аляксандра Лукашэнку. Копіі ліста перадалі таксама ва ўрад Чэхіі і старшыням абедзьвюх палат чэскага парлямэнту — Сэнату і Палаты дэпутатаў.

Беларуская дыяспара ў Чэхіі праводзіць у нядзелю ў Празе роварны прабег салідарнасьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. «Мы ня можам стаць у жывы ланцуг у Беларусі, бо мы цяпер ня там. Але мы можам выказаць сваю салідарнасьць з тымі, хто мае сьмеласьць у Беларусі рэалізоўваць свае законныя грамадзянскія і палітычныя правы», — гаворыцца ў закліку на старонцы беларусаў Чэхіі BLRČR у Фэйсбуку.

Там жа паведамляецца, што амбасада Беларусі ў Чэхіі зарэгістравала першую назіральніцу ад дыяспары за выбарамі 9 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG