Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Чэхіі зьвярнуліся зь лістом да чэскага прэзыдэнта Зэмана з заклікам паўплываць на Лукашэнку


Акцыя праскіх беларусаў, на якой зьбіралі подпісы пад лістом да Мілаша Зэмана.

Копіі ліста таксама перадалі ва ўрад Чэхіі і старшыням абедзьвюх палат чэскага парлямэнту — Сэнату і Палаты дэпутатаў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

У лісьце, які зачыталі перад некалькімі сотнямі ўдзельнікаў беларускага пікету салідарнасьці на Старамесцкай плошчы Прагі 27 чэрвеня, нагадваюцца абставіны сёлетняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Аўтары звароту пішуць, што сёлета кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка мае гістарычна найніжэйшы рэйтынг даверу. Таксама ў лісьце нагадваецца пра арышты ўдзельнікаў збору подпісаў, адміністрацыйныя і крымінальныя справы супраць актывістаў і пра зьняволеньне прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі.

Ініцыятыва напісаць ліст і перадаць яго кіраўніцтву Чэхіі належала беларускаму пісьменьніку Максу Шчуру, які жыве ў Празе. У гэтым таксама дапамаглі заяўніцы акцыі салідарнасьці, якія прадстаўляюць праект BLRČR.

Ліст падпісалі каля 150 чалавек (прыкладна палова ўдзельнікаў акцыі).

Макс Шчур зь лістом каля будынка ўраду Чэхіі
Макс Шчур зь лістом каля будынка ўраду Чэхіі

Аўтары ліста заклікаюць прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана выкарыстаць свой палітычны ўплыў для таго, каб кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўсьвядоміў міжнародныя і эканамічныя наступствы «свайго незаконнага чапляньня за ўладу любой цаной». Паводле аўтараў, Лукашэнка не павінен думаць, што парушэньне закону і рэпрэсіі супраць уласнага народу сыдуць яму з рук, і што ягоныя аўтарытарныя мэтады кіраваньня дарэчныя ў ХХІ стагодзьдзі ў Эўропе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG