Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у Беларусі ў чэрвені – 1248,9 рубля


У параўнаньні з траўнем ён вырас на 21 рубель. У далярах у чэрвені беларусы зараблялі па 524.

У траўні сярэдні заробак у Беларусі складаў 1227,9 рубля, паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.

  • Сярод рэгіёнаў па заробках лідзіруе Менск — 1748,6,
  • у Менскай вобласьці зарабляюць 1233,4 рубля,
  • у Гомельскай — 1108,5,
  • у Берасьцейскай — 1083,8,
  • у Віцебскай — 1074,8,
  • у Горадзенскай — 1067,9,
  • у Магілёўскай — 1033,5.

Найбольш у чэрвені зараблялі прадстаўнікі сфэраў ІТ, фінансавых паслуг і страхаваньня, паветранага грузавога транспарту, тэлекамунікацый, вытворчасьці, нафтаперапрацоўкі, горназдабыўной прамысловасьці, інжынэрна-тэхнічнага праектаваньня, вытворчасьці хімічных прадуктаў.

Найменш атрымлівалі ў сфэрах цырульняў і салёнаў прыгажосьці, творчай дзейнасьці і забаваў, культуры.

У далярах у параўнаньні з траўнем сярэдні заробак вырас на 16 даляраў.

Мэдыянны ж заробак — тое, колькі атрымлівае (да адлічэньня падаткаў і збораў) сярэднестатыстычны працаўнік, умоўны чалавек «зь сярэдзіны рэйтынгу», у траўні зьнізіўся.

У траўні мэдыянны заробак склаў 893,9 рубля — зь лістапада вырас на 45,4 рубля. Праўда, калі пералічваць гэта ў даляры паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку, травеньскі мэдыянны заробак склаў $368,3, а лістападаўскі — $412,75. Гэта значыць, што мэдыянны заробак за паўгода зьменшыўся на $44,45.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG