Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганна Канапацкая: «Апазыцыя мне пагражае і прымушае зьняцца, але толькі я магу выцягнуць Лукашэнку ў другі тур»


Ганна Канапацкая

У інтэрвію вядоўцу тэлеканалу «Настоящее время» Цімуру Алеўскаму кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Ганна Канопацкая заявіла, што на яе і яе сям’ю нібыта аказваюць ціск «кандыдаты, якія называюць сябе апазіцыйнымі», прымушаючы яе зняцца з выбараў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Таксама Ганна Канапацкая сказала, што гатовая «прыняць у сваю каманду любых кандыдатаў», у тым ліку Сьвятлану Ціханоўскую, і што толькі ў яе «ёсць магчымасць выцягнуць дзейнага кіраўніка дзяржавы на другі тур».

Фрагмэнт інтэрвію:

— Калі я ўступала ў гэтую кампанію, я, безумоўна, разумела, што на мяне будзе аказвацца ціск з боку ўлады, таму што я ў беларускай апазыцыі з 1995 году. Я ўсё сваё сьвядомае жыцьцё супрацьстаю дзейнай уладзе, выступаю за палітычныя, эканамічныя рэформы, і я разумею, што гэтыя рэформы — гэта і ёсьць самае страшнае для беларускіх уладаў.

Таму што да нейкіх вулічных пратэстаў беларуская ўлада даўно гатовая — у яе ёсьць сілавы апарат, у яе ёсьць магчымасьці рэпрэсіўнага апарату. Яна ўсё гэта выкарыстоўвае. А эканамічныя рэформы якраз зьяўляюцца небясьпекай для беларускіх уладаў.

Дык вось: калі я ўступала ў кампанію, я разумела, што мне будуць пагрозы з боку ўлады. Але цяпер мне пачынаюць паступаць пагрозы і з боку сяброў каманды іншых кандыдатаў і людзей, якія зьяўляюцца іхнымі прыхільнікамі! Ужо пачалі паступаць пагрозы ў адрас сяброў маёй каманды, маіх давераных асобаў. І самае страшнае — пачалі паступаць пагрозы ў адрас маіх дзяцей. І гэта, безумоўна, непрымальна.

Асабліва калі гэтым карыстаецца не ўлада, а людзі, якія лічаць сябе апазыцыяй дзейнай уладзе, і людзі, якія змагаюцца за правы, прадугледжаныя ў Канстытуцыі.

— Як выглядаюць гэтыя пагрозы вашым дзецям?

— Дзецям пагрозы паступаюць у выглядзе тэлефонных званкоў. Проста хтосьці тэлефануе і кажа: «Ты ведаеш, што твая мама дрэнны чалавек?» Я лічу, што гэта ненармальна!

— А чаму гэта адбываецца, як вы думаеце?

— Таму што цягам двух або трох тыдняў мяне прымушаюць зьняцца з выбараў на карысьць іншага кандыдата. І гэты ціск узрастае з кожным днём. Але я сёння кандыдат у прэзыдэнты, я рэалізую прадугледжанае ў Канстытуцыі Беларусі права выбірацца і быць выбранай.

— Чаму вас прымушаюць [зьняцца з выбараў], як вы думаеце?

— Гэта, напэўна, трэба пытацца ў тых людзей, якія гэта распаўсюджваюць. Я магу выказаць здагадку, што гэта зьвязана з тым, што яны лічаць, што я не крытыкую ўлады. Ці што я дзейнічаю пад указку ўладаў. Але я кажу пра тое, што я ў сваім жыцьці толькі і рабіла, што супрацьстаяла дзейнай уладзе! І я сёньня прапаную комплекс такіх глыбокіх структурных эканамічных рэформаў, якія несумяшчальныя з той дыктатарскай уладай, якая ёсьць у Беларусі.

— Як вы самі ацэньваеце: ці маеце вы і Андрэй Дзьмітрыеў шанец перамагчы Аляксандра Лукашэнку на гэтых выбарах? Калі ня маеце, то, можа, ёсьць сэнс усім разам выбраць кагосьці аднаго, самага відавочнага?

— Відавочна для каго? У мяне ёсьць каманда прафэсіяналаў, якая ў тым ліку маніторыць сытуацыю. Пасьля майго выступу на тэлевізіі, пасьля таго як я адзіная агучыла рэальную праграму рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сфэрах, мы замяралі ўзровень маёй падтрымкі. Па рэгіёнах ён аказаўся ад 23 да 27% — гэта нармальны ўзровень падтрымкі, гэта ўзровень падтрымкі, зь якім перамагаюць. Я ў сябе на акрузе на парлямэнцкіх выбарах перамагла з 24% падтрымкі.

Толькі ў мяне сёньня ёсьць магчымасьць выцягнуць дзейнага кіраўніка дзяржавы на другі тур. Ні ў кога зь цяперашніх кандыдатаў у прэзыдэнты няма неабходных 50% + 1 голас.

Цалкам інтэрвію з Ганнай Канапацкай чытайце тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG