Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Расейскага саюзу журналістаў адказаў на пагрозу Лукашэнкі выдварыць замежныя СМІ


Саюз журналістаў Расеі выказаўся «супраць любых абмежаваньняў працы СМІ ў Беларусі». Пра гэта заявіў старшыня саюзу Ўладзімір Салаўёў.

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 23 ліпеня заклікаў міністра замежных спраў Уладзімера Макея «выдвараць з краіны» журналістаў, якія нібыта «заклікаюць да масавых беспарадкаў».

У сваіх выказваньнях Лукашэнка пералічыў «„Комсомольскую правду“ в Белоруссии», BBC, Радыё Свабода.

На гэтыя заявы адрэагаваў старшыня Саюзу журналістаў Расеі Ўладзімір Салаўёў, ягоныя словы цытуе Газета.ру

«Мы выступаем супраць любых абмежаваньняў працы журналістаў, тым больш іх высылкі. Калі такое адбудзецца, мы будзем абмяркоўваць гэтую тэму зь міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Мы кіруемся вельмі простым паняцьцем: калі журналіст нейкім чынам парушыў закон краіны, у якой ён працуе, то тады ўжо магчыма разглядаць меры супраць яго. Калі ён нічога не парушыў і выконвае свой абавязак, то караць яго нельга», – сказаў Салаўёў.

З пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі падчас выкананьня сваіх абавязкаў затрымалі больш за 40 карэспандэнтаў беларускіх і замежных СМІ. 15 ліпеня ў цэнтры Менску жорстка затрымалі карэспандэнта Свабоды Антона Трафімовіча, яму зламалі нос і нанесьлі іншыя траўмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG