Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве трансгендэрную актывістку адправілі ў мужчынскі спэцпрыёмнік


ЛГБТ-актывістка Паліна Сіманенка

Цьвярскі суд Масквы прызнаў вінаватай у паўторным парушэньні правілаў правядзеньня мітынгаў трансгендэрную актывістку Паліну Сіманенку.

Паводле адваката пацярпелай Канстанціна Байкова, яе арыштавалі на 14 сутак і адправілі адбываць пакараньне ў мужчынскі спэцпрыёмнік.

Сіманенку разам зь яшчэ некалькімі дзесяткамі актывістаў затрымалі 18 ліпеня каля будынка Дзяржаўнай думы Расеі. Яны праводзілі адзіночныя пікеты супраць законапраекту, унесенага ў парлямэнт сэнатарамі на чале з Аленай Мізулінай. Калі дакумэнт будзе прыняты, асобам, якія зьмянілі пол, забароняць браць шлюб і ўсынаўляць дзяцей.

20 ліпеня Цьвярскі суд Масквы аштрафаваў на 20 тысяч рублёў журналістку Мілу Зямцову, якую таксама затрымалі на пікеце супраць законапраекту. Адрозна ад астатніх затрыманых, яна правяла ў аддзеле паліцыі да суду больш за двое сутак, хоць гэты тэрмін не павінен перавышаць 48 гадзін.

Зямцова спрабавала пайсьці з будынка суду, заявіўшы, што 48 гадзін з моманту яе затрыманьня прайшло, аднак яе сілай вярнулі на паседжаньне.

Іншую актывістку, Лусінэ Мінасян, якая здымала падзеі на тэлефон, затрымалі і склалі пратакол аб невыкананьні распараджэньня судовага прыстава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG