Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпецкі прэзыдэнт атрымаў паўнамоцтвы на ваеннае ўмяшаньне ў Лібію


Парлямэнт Эгіпту 20 ліпеня даў прэзыдэнту Абдэль-Фатаху ас-Сісі зялёнае сьвятло для магчымага ваеннага ўмяшаньня ў Лібію, ухваліўшы разьмяшчэньне ўзброеных сіл за мяжой для барацьбы з «тэрарыстычнымі групоўкамі» і «апалчэнцамі».

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

На мінулым тыдні Сісі папярэдзіў, што Каір будзе вымушаны рэагаваць, калі зьявіцца пагроза нацыянальнай бясьпецы Эгіпту і яго заходняй суседцы Лібіі.

Эгіпет, разам з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Расеяй, падтрымлівае сілы камандзіра Халіфы Хафтара, якія змагаюцца з войскамі міжнародна прызнанага ўраду Лібіі. Вайна ў Лібіі зь нейкага часу пагражае ўзьнікненьнем шырэйшага канфлікту паміж іншымі дзяржавамі, якія дасылаюць у гэтую краіну зброю і ваяўнікоў з парушэньнем міжнароднага эмбарга на пастаўкі зброі.

Эгіпецкі парлямэнт заявіў, што войскі будуць абараняць нацыянальную бясьпеку на «стратэгічным» заходнім фронце, не даючы ніякіх дэталяў і тэрмінаў і не называючы Лібію наўпрост.

Пасьля паведамленьня пра рашэньне парлямэнту дзяржаўная тэлевізія Эгіпту разьмясьціла на экране расьцяжкі з надпісам: «Эгіпет і Лібія — адзін народ, адзін лёс».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG