Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землі Нямеччыны просяць Кангрэс ЗША не дапусьціць вываду войскаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнікі ўрадаў чатырох нямецкіх земляў зьвярнуліся да чальцоў Кангрэсу ЗША з просьбай заблякаваць пляны вываду амэрыканскіх войскаў зь Нямеччыны. Пра гэта сьведчаць лісты, зь якімі азнаёміліся ў Reuters у нядзелю.

У чэрвені прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што мае намер скараціць колькасьць амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Нямеччыне на 9500 чалавек, давёўшы яе да 25 тысяч. Трамп заявіў, што саюзьнік па NATO не выконвае мэтавыя паказчыкі альянсу па выдатках на абарону, і абвінаваціў Нямеччыну ў тым, што яна эксплюатуе ЗША ў гандлі.

Кіраўнікі ўрадаў чатырох паўднёвых земляў, дзе разьмешчаныя амэрыканскія вайсковыя базы, адрасавалі лісты 13 амэрыканскім заканадаўцам.

«Мы просім вас падтрымаць нас, у той час як мы спрабуем не абарваць сяброўскія повязі, а ўмацаваць іх і абараніць прысутнасьць ЗША ў Нямеччыне і Эўропе ў будучыні», — напісалі прэм’ер-міністры Баварыі, Гесэна, Бадэн-Вюртэмбэргу і Рэйнлянд-Пфальца.

Прадстаўнік амбасады ЗША ў Бэрліне адмовіўся ад камэнтароў. У чэрвені Вашынгтон заяўляў, што гэты крок «узмоцніць стрымліваньне Расеі, умацуе NATO і падбадзёрыць саюзьнікаў».

Аднак кіраўнікі ўрадаў лічаць, што амэрыканскія войскі, разьмешчаныя на іхніх землях, «зьяўляюцца стрыжнем амэрыканскай прысутнасьці ў Эўропе і вызначаюць здольнасьць NATO да дзеяньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG