Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчыку гуртку робататэхнікі з Горадні павялічылі вырак за марыхуану з 8 да 10 гадоў


Андрэй Аляксейчык у судзе, 4 траўня
Андрэй Аляксейчык у судзе, 4 траўня

Апэляцыйную скаргу і апэляцыйны пратэст пакінулі без задавальненьня. Прычыны павелічэньня тэрміну зьняволеньня не тлумачаць.

Выкладчыку гуртка робататэхнікі з Горадні Андрэю Аляксейчыку 4 траўня прысудзілі 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 6750 рублёў. 14 ліпеня Горадзенскі абласны суд павялічыў тэрмін зьняволеньня да 10 гадоў, а штраф прыбраў з выраку.

Апэляцыйную скаргу і апэляцыйны пратэст пакінулі без задавальненьня. Прычыны павелічэньня тэрміну зьняволеньня не тлумачаць. Раней Аляксейчык трапіў пад амністыю, празь якую тэрмін пакараньня скарацілі на адзін год.

Суд прызнаў 38-гадовага мужчыну вінаватым у тым, што ён зь верасьня 2018 году па кастрычнік 2019-га неаднаразова набываў марыхуану і распаўсюджваў сярод вучняў.

Акрамя марыхуаны, казалі сьледчыя, ён даваў падлеткам спэцыяльныя прыстасаваньні для ўжываньня наркатычнага рэчыва і дазваляў карыстацца памяшканьнем для спажываньня — пакоем гуртка. Яго затрымалі якраз у час курэньня марыхуаны ў адным з памяшканьняў, дзе ладзіліся заняткі.

Выкладчык і яго выхаванцы раней на наркалягічным уліку не стаялі, да адказнасьці не прыцягваліся.

Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «набыцьцё і захаваньне наркотыкаў з мэтай продажу» (ч. 3 арт. 328), «схіленьне непаўналетніх да ўжываньня наркатычных сродкаў» (ч. 2 арт. 331) і «прадастаўленьне памяшканьня для ўжываньня наркатычных сродкаў» (ч. 1 арт. 332).

Асуджаны жанаты, мае траіх дзяцей. Адным зь першых адкрыў у цэнтры Горадні студыю робататэхнікі. Туды хадзілі дзеці ва ўзросьце ад 6 гадоў. Заняткі праходзілі ў працоўныя дні і ў выходныя. Бацькі казалі, што ня ўсе маглі трапіць, бо студыя вельмі папулярная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG