Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter заблякаваў акаўнты, у якіх цягам апошніх 30 дзён спрабавалі зьмяніць паролі


Сацыяльная сетка Twitter заблякавала усе акаўнты, да якіх спрабавалі памяняць паролі за апошнія 30 дзён. Аднавіць доступ да іх кампанія абяцала, толькі калі пераканаецца, што «зможа зрабіць гэта бясьпечна». Пра гэта паведаміла тэхнічная падтрымка Twitter. Колькі акаўнтаў зазналі блякіроўку, не ўдакладняецца.

15 ліпеня хакеры ўзламалі каля 130 твітэр-акаўнтаў, у тым ліку заснавальніка Microsoft Біла Гейтса, гэнэральнага дырэктара Tesla і заснавальніка SpaceX Ілана Маска, рэпэра Канье Ўэста, былога прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, палітыкаў Джо Байдэна і Майкла Блумбэрга, заснавальніка Amazon Джэфа Бэзаса. Атаку таксама зазналі афіцыйныя акаўнты кампаній Apple і Uber і крыптавалютных біржаў і выданьняў.

У акаўнтах зьявіліся аднолькавыя твіты з заклікам дасылаць ім біткоіны з абяцаньнем вярнуць крыптавалюту назад у падвойным памеры.

Часопіс Motherboard са спасылкай на крыніцы паведаміў, што акаўнты былі ўзламаныя пры ўдзеле аднаго з супрацоўнікаў сацыяльнай сеткі.

У Twitter заявілі пра адсутнасьць сьведчанняў таго, што хакеры атрымалі доступ да пароляў карыстальнікаў.

Да расьсьледаваньня хакерскай атакі падключылася ФБР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG