Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры ўзламалі твітэр-акаўнты Гейтса, Маска, Абамы, Байдэна


Хакеры ўзламалі некалькі дзясяткаў твітэр-акаўнтаў, у тым ліку заснавальніка Microsoft Біла Гейтса, генэральнага дырэктара Tesla і заснавальніка SpaceX Ілана Маска, рэпэра Канье Ўэста, былога прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Таксама ў гэтым сьпісе палітыкі Джо Байдэн і Майкл Блумбэрг, заснавальнік Amazon Джэф Бэзас. Атаку таксама зазналі афіцыйныя акаўнты кампаній Apple і Uber і крыптавалютных біржаў і выданьняў.

У акаўнтах зьявіліся аднолькавыя твіты з заклікам дасылаць біткойны на пэўныя кашалькі і абяцаньнем вярнуць крыптавалюту назад у двайным памеры. Неўзабаве твіты выдалілі, але потым апублікавалі паўторна, піша The Verge. Як паведамляе рэдактар выдання Том Ўорэн, махляры змаглі атрымаць больш за 104 тысячы даляраў.

Як хакеры атрымалі доступ да акаўнтаў, невядома.

У Twitter заявілі, што ведаюць аб праблеме і працуюць над яе ліквідацыяй.

Кіраўнік Twitter Джэк Дорсі пракамэнтаваў узлом акаўнтаў словамі «цяжкі дзень».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG