Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі Беларусі спрагназаваў выхад з рэцэсіі да канца году 


Аляксандар Чарвякоў, міністар эканомікі Беларусі

Прамысловасьць Беларусі пачынае аднаўляцца, паведаміў міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў падчас паседжаньня Эўразійскага міжурадавага савету.

«Прамысловасьць пачынае аднаўляцца ў частцы вытворчасьці і паставак, — цытуе чыноўніка БелТА. — У прыватнасьці, аднаўленьню паспрыялі кантракты на пастаўку калійных угнаеньняў у Індыю і Кітай, а таксама нафтаперапрацоўка».

Паводле ацэнкі міністра, па выніках бягучага году Беларусь можа выйсьці на нулявы прырост валавога ўнутранага прадукту пасьля зьніжэньня ВУП на 1,7% па выніках першага паўгодзьдзя.

Пры гэтым Аляксандар Чарвякоў ня выключыў, што пры спрыяльным разьвіцьці сытуацыі ВУП Беларусі можа паказаць рост.

«У верасьні мы зможам сказаць, на які канчатковы вынік па выніках 2020 году выйдзем», — растлумачыў ён.

Аляксандар Чарвякоў пацьвердзіў, што Міністэрства эканомікі пачало працу над прагнозам на 2021 год. У гэтым дакумэце закладаецца рост ВУП.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG