Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты Польшчы Тшаскоўскі падаў скаргу ў Вярхоўны суд, патрабуе перавыбараў 


Кандыдат у прэзыдэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі

Штаб кандыдата ў прэзыдэнты Польшчы, мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага накіраваў пратэст у Вярхоўны суд з патрабаваньнем перагледзець вынікі галасаваньня.

Паводле Гжэгажа Вуйтовіча, паўнамоцнага прадстаўніка палітыка, прэтэнзіі кандыдата тычыцца парушэньня польскай Канстытуцыі, а таксама працы TVP (адзін з найбуйнейшых тэлеканалаў краіны, які мае статус грамадзкага), дзякуючы якому толькі дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда там меў падтрымку, тады як апанэнт пастаянна дыскрэдытаваўся.

Вуйтовіч падкрэсьліў, што да пратэсту прыкладзена больш за 2000 асобных паведамленьняў аб парушэньнях правілаў сумленных і адкрытых выбараў.

Паводле афіцыйных дадзеных, 422 385 галасоў сталі вырашальнымі, каб перамогу сьвяткаваў Анджэй Дуда. Дзяржаўная выбарчая камісія заявіла, што ён набраў 51,03% галасоў, а ягоны канкурэнт, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 48,97%.

Калі Вярхоўны суд Польшчы прызнае вынікі падліку несапраўднымі, сьпікер Сэйму мусіць на працягу пяці дзён прызначыць дату новых выбараў прэзыдэнта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG