Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Галоўчанка заявіў, што Беларусь і Расея неўзабаве адновяць паветраныя і чыгуначныя зносіны 


Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларусьсю і Расеяй, перапыненыя расейскім бокам у канцы сакавіка ў сувязі з распаўсюдам каранавіруснай інфэкцыі, адновяць у найбліжэйшыя дні.

Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага ўраду Раман Галоўчанка па выніках праведзеных у Маскве перамоваў з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусьціным.

«Расейскі бок кантралюе сытуацыю, зыходзячы з эпідэміялягічнага становішча. Чакаецца, што ў наступныя дні будуць адноўленыя транспартныя зносіны зь Беларусьсю», — спасылаецца на чыноўніка БелТА.

Пры гэтым канкрэтныя тэрміны пакуль не называюцца, будзе афіцыйнае паведамленьне, удакладніў Раман Галоўчанка.

Раней намесьніца кіраўніка ўраду Расеі Тацяна Голікава заявіла, што з 15 ліпеня мяркуецца аднавіць міжнародныя авіязносіны. Але гэта будзе рабіцца толькі на прынцыпе ўзаемнасьці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG