Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы кандыдатамі ў прэзыдэнты


Героі Лявона Вольскага ўражаныя працай Цэнтральнай выбарчай камісіі і заявамі яе старшыні Лідзіі Ярмошынай.

Грышка:
Што такое выбары ў краіне,
Выбары ў краіне Беларусі?
Цэнтрвыбаркам вам намалюе, што заўгодна
І сфальсыфікуе, і нахлусіць.
Намалюе тое, што яму сказалі зьверху,
І сфальсыфікуе, і нахлусіць.

Разам:
Выбірае цэнтрвыбаркам
Як далей жыць нам, ім ды вам.
Хоча вельмі ён, аж пішчыць,
З Лукашэнкамі жыць.

Саўка:
Бабарыка – лідзер групіроўкі -
Так усем Ярмошына сказала.
Хоць суда і не была, ана ўсё точна знала,
І лішыўся подпісей Цапкала.
Хоць і не графолаг, но увідзела паддзелку
І Цапкалу ўсё забракавала.

Грышка:
Што такое выбары ў краіне,
Выбары ў краіне Беларусі?

Саўка:
Всё ідзёт па плану, і сюрпрызаў тут ня будзе.
Есьлі што, пасадзяць і засудзяць.

Грышка:
Што такое выбары ў сучаснай Беларусі -
Замятуць, пасадзяць і засудзяць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG