Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 1994 годзе Лукашэнку зарэгістравалі незаконна


Аляксандар Лукашэнка, 1994

У 1994 Цэнтральная выбарчая камісія паводле закону не павінна была рэгістраваць Аляксандра Лукашэнку кандыдатам у прэзыдэнты.

Сьцісла:

  • Увосень 1993 году дэпутаты Апазыцыі БНФ патрабавалі пазбавіць Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў, бо ён выступаў супраць незалежнасьці Беларусі. Аднак прапанову адмовіліся ўносіць у парадак дня сэсіі, а ў сьнежні Лукашэнка зрабіў свой «антыкарупцыйны даклад».
  • БНФ выступаў супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, папярэджваючы, што гэта можа прывесьці да дыктатуры.
  • Лукашэнка быў толькі чацьвёртым паводле сабраных за яго подпісаў (пасьля прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча, лідэра БНФ Зянона Пазьняка і лідэра камуністаў Васіля Новікава).
  • У падпісных лістах за вылучэньне Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты былі дзьве недакладнасьці, якія парушалі Закон аб выбарах прэзыдэнта: няправільна былі пазначаныя месца жыхарства (Менск замест Шклова) і месца працы.
  • 31 траўня 1994 году на рэгістрацыю ў ЦВК Лукашэнка прыйшоў бяз пашпарта, заявіў, што яго скралі, і абвінаваціў у гэтым прэм’ер-міністра Кебіча.
  • ЦВК, калі б яна прытрымлівалася літары закону, не павінна была рэгістраваць Лукашэнку.
  • Старшыня ЦВК Аляксандар Абрамовіч прапанаваў чальцам камісіі кіравацца не парушэньнямі, дапушчанымі камандай Лукашэнкі, а думкай 156 тысяч грамадзян, якія за яго падпісаліся. Лукашэнку зарэгістравалі.
  • У 1995 годзе Аляксандра Абрамовіча прызначылі намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, пазьней ён быў намесьнікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
  • У наступныя 26 гадоў шмат якім прадстаўнікам апазыцыі адмаўлялі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў за непараўнальна менш значныя парушэньні ці тэхнічныя недакладнасьці.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG